Фотафакт: у Гродне расце дуб, які пасадзіў Васіль Быкаў
Васіль Быкаў правёў у Гродне 24 гады. Жывучы ў нашым горадзе, ён працаваў у газеце «Гродзенская праўда», стварыў шэраг значных для нашай культуры твораў: «Жураўліны крык», «Трэцяя ракета», «Альпійская балада», «Сотнікаў» і іншыя. Але не толькі плён літаратурнай працы ён пакінуў у спадчыну гродзенцам.