У Гродне спыняць заварваць смеццяпровады
Такое рашэнне было прынята на апошняй працоўнай нарадзе ў гарвыканкаме. Пад увагу прынялі скаргі гродзенцаў. Супрацоўнікі жэсаў правялі 200 сходаў з жыхарамі дамоў, і толькі на двух гараджане пагадзіліся заварыць смеццяпровады. Астатнія 198 запатрабавалі стварыць належныя ўмовы, у тым ліку для раздзельнага збору бытавых адкідаў.