На шляху да «зялёнай эканомікі» (Відэа)
Усё больш краін бярэ курс на «азеляненне» сваіх эканомік, разумеючы, што ўстойлівае развіццё немагчыма без экалагічна-чыстых і рэсурсазберагальных тэхналогій. Беларусь не стаіць у баку ад гэтых працэсаў. Вядучая роля ў іх адведзена і рэгіянальнай навуцы. У гэтым накірунку шэраг распрацовак зрабілі вучоныя Палескага аграрна-экалагічнага інстытута.