Белую чаплю абралі птушкай-сімвалам Лідчыны
Галасаванне адбывалася ў сацыяльных сетках «Аднакласнікі» і «ВКонтакте» розных груп. Найбольш актыўна наконт лепшага ў іх разуменні татэма лідчане выказвалі сваю пазіцыю ў групах «Лідскай газеты»: за тры тыдні тут назбіралася амаль 180 «галачак», і гэта без малога палова ад усёй колькасці галасоў. У выніку на трэцім месцы спыніўся дрозд-рабіннік, на другім — цецярук. Безумоўным лідарам жа стала белая чапля — за яе прагаласавалі 224 чалавекі. Нагадаем, для Лідcкага раёна ў якасці сімвала адмыслоўцы прапанавалі на выбар розныя віды птушак.