Экалагічная “Прысутнасць”. У Мінску адкрылася выстава пра розныя праявы крызісу сучаснага свету
У мінскім Цэнтры сучасных мастацтваў 3 кастрычніка адкрылася калектыўная выстава «Прысутнасць». Гэта выказванні пяці мастакоў пра розныя праявы крызісу сучаснага свету. Практычна кожны з іх так ці інакш закрануў тэму экалогіі.