Папа Францішак і Леанарда Дзі Капрыа абмяркоўвалі змяненне клімата
28 студзеня Папа Рымскі прыняў з візітам амерыканскага акцёра Леанарда Дзі Капрыа. Са спасылкай на часопіс Newsweek паведамляе catholic.by. Мяркуецца, што пантыфік і Дзі Капрыа абмяркоўвалі тэму змянення клімату. Амерыканскі акцёр падарыў Папу Францішку альбом з карцінамі Гераніма Босха.