Падаецца, зусім нядаўна быў лістапад, і ўсіх жадаючых да сябе запрашаў другі экамаркет «Пастэрнак», як ужо надышла каляндарная вясна, і напярэдадні жаночага дня мінчане і госці сталіцы могуць наведаць трэці па ліку маркет экалагічных і вегетарыянска-веганскіх тавараў і паслуг. Чым на гэты раз парадуе «Пастэрнак» сваіх наведвальнікаў, Зялёны партал даведаўся ў Яўгеніі і Уладзіміра, адных з арганізатараў экамаркету.