Фотарэпартаж: У першы дзень «Тыдня лесу-2016» на Уздзеншчыне пасадзілі 3500 маладых ялінак
Нягледзячы на пахмурнае і ветранае надвор'е, 2 красавіка а 9 гадзіны раніцы ля 50 дабраахвотнікаў сабраліся ў Малінаўцы на выездзе з Мінску. Менавіта з гэтага месца ў гэты дзень для іх пачалася акцыя па пасадцы лесу, у якой традыцыйна прымаюць ўдзел актывісты кампаніі «Гарадскі Ляснічы». На гэты раз да іх далучыліся прадстаўнікі рабочай групы «Ахова дзікай прыроды Беларусі».