Як сплесці скрынку з чароту: майстар-клас у Гродне
24 кастрычніка ў этна-краме "Цудоўня" майстрыха з Лунінца Таццяна Юрцэвіч навучыць самым простым тэхнікам пляцення з чароту. Удзельнікі майстар-класа змогуць самастойна зрабіць невялікія скрыначкі, якія сталі гэтак папулярнымі ў афармленні інтэр'ераў.