Урбаніст Дзмітры Бібікаў: «Мінск губляе самы характэрны і цікавы аб'ект усяго горада — водна-зялёны дыяметр»
Кожны горад свету мае знакавыя аб'екты, месцы, помнікі, якія вылучаюць яго сярод сотняў іншых населеных пунктаў і прывабліваюць знешніх гледачоў. Для Мінска, як не дзіўна, такім элементам з'яўляюцца не Лядовыя палацы ці гандлёвыя цэнтры, а водна-зялёны дыяметр — прыродная артэрыя, якая насычае сталіцу кіслародам і дае ў сваім улонні прытулак гарадской фаўне. На жаль, ў апошнія гады назіраецца сістэматычнае скарачэнне рэкрэацыйнай зоны пад забудову, што не толькі ламае эстэтыку гарадской прасторы, але і перакрывае доступ для ветравых патокаў. Зялёны партал пачынае публікаваць серыю бліцаў з