Маладзечна: міні-рынак трансфармуецца ў вуліцу стрыт-фуду (фота)
Міні-рынак на маладзечанскай вуліцы Скарыны цяпер не пазнаць. Звычайныя крытыя гандлёвыя павільёны размаляваныя яркімі графіці, а побач з гандлёвымі кропкамі – некалькі пунктаў грамадскага харчавання. У ліпені тут плануюць урачыста адкрыць гарадскую крэатыўную прастору, вуліцу стрыт-фуду.