Актывізм – гэта марафон, а не спрынт
Ва ўсім свеце актывізм мае багатую разнастайнасць тэм, плыняў і формаў. Хтосьці бярэцца за актыўныя дзеянні, працуе з людзьмі, падарожнічае па свеце, іншыя прысвячаюць сябе асвеце, выбіраючы больш аседлы стыль камунікацыі. Аднак рана ці позна амаль кожны актывіст_ка сутыкаюцца са страшэннай з’явай – выгараннем.