Дрэвы пад аўтазапраўку ў Віцебску секлі з дазволу ўладаў, у грамадзянаў не спыталі
На пачатку ліпеня ў віцебскім мікрараёне Білева-3 зьнішчылі дзясяткі дрэваў пад будаўніцтва чарговай аўтазапраўкі. Стала вядома, што дрэвы сьсеклі з дазволу гарадзкіх уладаў, а ўзьвядзеньне АЗС было запраектаванае яшчэ ў верасьні 2017 году. Грамадзкія абмеркаваньні не праводзіліся.