Дызайнеры ствараюць мапу колеравых трэндаў Беларусі
Гледзячы на колеравыя спалучэнні на фасадах некаторых айчынных новабудоўляў, перыядычна паўстае пытанне: «Як можна было так пафарбаваць дом?». У межах праекта «Створым разам колеравы трэнд Беларусi» дызайнеры і архітэктары распрацавалі навукова-абгрунтаваную канцэпцыю колеравых спалучэнняў, традыцыйных для нашай краіны.