Пасля навагодніх і калядных свят у снежныя, марозныя дні так хочацца пакаштаваць чагосьці новага і незвычайнага, таго, што зможа сагрэць, падсілкаваць, але будзе лёгкім для перагружаных страўнікаў беларусаў. Зялёны партал запускае новы аўтарскі праект «VeganFood», у якім будзе распавядацца пра веганскую ежу і спосабы яе прыгатавання. У сённяшнім матэрыяле вам прапануецца рэцэпт вострага крэм-супу, асаблівасць якога ў тым, што «аснова» і «начынка» гатуюцца паасобку.