Што рабіць з палімернай ўпакоўкай? Беларусі не хапае грошай і культуры спажывання
Колькі разоў вам даводзілася чуць у адказ на адмову ад пакета, што ён бясплатны? І нават калі гэты аргумент не пераконвае вас ўзяць пакет, прадаўцы са здзіўленнем паціскаюць плячыма. Бо, на жаль, пакуль мала каму прыходзіць ў галаву думка, што пытанне тут не ў цане, а ў празмернай колькасці такой аднаразовай палімернай упакоўкі, якая праз пару гадзін усё роўна пойдзе на сметнік. Сёння праблемай яе засілля занепакоіліся не толькі эколагі, профільныя дзяржаўныя ўстановы і прадпрыемствы, але і прадстаўнікі гандлю. Так, спецыялісты гэтых галін сабраліся на круглым стале, арганізаваным МГА