Што паабяцалі дзеці планеце: «Гадзіну Зямлі» правялі ў Дзіцячай экастудыі
Правесці разам «Гадзіну Зямлі» ў Дзіцячую экастудыю прыйшло 25 дзяцей разам з бацькамі. Маленькія гарадзенцы разважалі на тэму, што яны лічаць галоўным для выжывання чалавека, рабілі экалагічны кантэйнер для батарэек, гулялі ў экагульню, рабілі экаліхтарыкі і глядзелі тэатр ценяў. Экалагічны вечар для дзяцей арганізавалі Дзіцячая экастудыя, творчы праект «АнТрисоль» і грамадская кампанія «Чысты лес для Вішнеўца» пры падтрымцы Цэнтра экалагічных рашэнняў.