"Дрэва магло быць ў неналежным стане. Але варта разабрацца, што прывяло да гэтага"
"Сталіцы не хапае зеляніны", — усё часцей гучыць падобны мэсэдж ад гараджан. Паўголыя праспекты і буйныя аўтамагістралі, ледзь жывыя "дубчыкі" і пажоўклыя каштаны абапал дарог ці суцэльна закатаныя ў плітку тратуары — таму ілюстрацыйны доказ. Не дзіўна, што шырокае абурэнне выклікаюць выдаленні падавалася б знешне здаровых дрэваў, як гэта здарылася сёння ў Дзіцячым парку імя Горкага ў Мінску.