«Да кожнага дрэва індывідуальны падыход і для абрэзкі — важкія прычыны». Як правільна даглядаць за гарадскімі насаджэннямі
У хуткім часе шэрасць і мярзотнасць першых вясенніх дзён аздобіць свежая зеляніна на дрэвах. Але, на жаль, упрыгожыць сабой горад змогуць не ўсе насаджэнні. Прычына — няякасная і неправільная абрэзка галля. Зялёны партал звярнуўся да спецыялістаў, каб разабрацца, як трэба яе рабіць.