Каардынатар руху «Let’s do it!» Таццяна Лаўрова: «Усё пачалося з таго, што захацелася пабыць сам-насам з прыродай, а вакол толькі кучы смецця»
Як заахвоціць 50 000 чалавек выйсці на вуліцу і за 5 гадзін прыбраць усю краіну, ведае тая, у каго гэта атрымалася. Напярэдадні айчыннай акцыі «Зробім!» 16 мая сакрэтамі і парадамі з чытачамі Беларускага зялёнага партала дзеліцца адна з каардынатараў руху «Let’s do it! World Cleanup» у Эстоніі Таццяна Лаўрова.