Юрыст Рыгор Фёдараў: Рэгуляваць асаблівым чынам выдаленне насаджэнняў і кампенсацыйныя пасадкі ў Мінску — няправільна. Змяненняў патрабуюць падыходы ў цэлым
У рукі мінскіх актывістаў патрапіў працоўны дакумент Савета Міністраў, у якім гаворыцца, што прэм'ер-міністр Сяргей Румас даручыў распрацаваць праект нарматыўна-прававога акта, які б забараняў высякаць дрэвы ў сталіцы.