“Самы экстравагантны запыт – гэта калі тэлефануюць у арганізацыю, якая называецца “Ахова птушак Бацькаўшчыны” і просяць перастраляць усіх гракоў ці варон у двары”
З амаль двух сотняў зваротаў у АПБ у мінулым годзе толькі 22% мелі рэальнае абаснаванне. Амаль у палове выпадкаў людзі звярталіся ў АПБ, бо не маглі самастойна правільна ацаніць сітуацыю і былі ўпэўненыя, што птушкі чакалі дапамогі там, дзе ў ёй не было патрэбы.