Няскораны Чарнобыль: перспектывы і пагрозы зоны адчужэння ва Украіне і Беларусі
Падзеі ночы 26 красавіка 1986 года на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі пакінулі страшны след на чалавечых лёсах і зямлі. Адчуць яго на сабе давядзецца яшчэ не аднаму пакаленню. Пасля аварыі на ЧАЭС калісьці абжытыя тэрыторыі ператварыліся ў небяспечную «мёртвую» зону, плошчай 460 тысяч гектараў украінска-беларускіх зямель.