У мінулых двух вандроўках па Гродне мы шпацыравалі па Фартах, сёння зазірнем туды ў апошні раз. Хоць квартальчык, акружаны вуліцамі Урублеўскага, БЛК, Горкага ды Курчатава, і не завецца Фартамі. Магчыма, таму, што тут няма ніводнага жылога шматкватэрнага дома — спрэс студэнцкія ды рабочыя інтэрнаты. Але мы назавем яго ўмоўна «Фартамі-3» як неад’емную частку буйнога паўночна-заходняга кавалка Гродна. А яшчэ «Фарты-3» славіцца найвышэйшай шчыльнасцю навучальных установаў: універсітэт і 5 спецыяльных сярэдніх установаў.