greenbelarus.info logo
  • Новости
  • Рубрики
    Видео Инструкции Интервью Комментарии Мнения Партнерские материалы Подкасты Путешествия Расследования Спецпроекты Сюжеты Тесты
  • Темы
    Бизнес Биоразнообразие ВИЭ Вокруг света Живая природа Здоровье Зоозащита Инклюзия Климат Культура и искусство Лайфстайл Мобильность Образование Общество Технологии Урбанистика Экологические идеи и решения Экологические советы Экологический туризм Экономика
  • События
  • Сюжеты
    БелАЭС Кроноспан Война в Украине Заборы на границах
Поддержать нас
  • О нас
Зелёный портал

Медиа об экологии, экодружественном образе жизни и правах человека на здоровую окружающую среду.  Мы верим, что с этим правом люди рождаются, но на протяжении всей жизни нам приходится защищать его. Мы заботимся о том, чтобы дышать чистым воздухом, есть безопасные продукты, вести экодружественный образ жизни, протягивать руку помощи животным и растениям и, в конце концов, оставить безопасную и чистую планету своим потомкам".

Зеленая премия

Зелёная премия — премия для медиа-профессионалов и создателей контента в социальных сетях за качественное освещение экологических проблем и путей их решения.

  1. Главная
  2. Все материалы автора

Хрысціна Чарняўская

27.12.2016 / 17:12

Толькі пятая частка ад усіх праектаў Беларусі мае дачыненне да ўстойлівага развіцця

Пачынаючы з 1990-х гадоў краіны Еўрапейскага звязу пачалі арыентавацца на ўстойлівае развіццё. Беларусь у гэтым плане не выключэнне: у нас існуе дакумент, які рэгламентуе такі пераход — «Нацыянальная стратэгія ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на перыяд да 2030 года» (НСУР). Існуе і дзяржаўная праграма інавацыйнага развіцця, якая накіравана на ўстойлівую будучыню. Аднак да гэтага часу ніхто не браўся колькасна ацаніць праекты, што рэалізуюцца ў Беларусі ў межах інавацыйнай сістэмы, і наколькі яны сапраўды спрыяюць пераходу да ўстойлівага развіцця.

Автор:
Хрысціна Чарняўская
22.12.2016 / 15:12
Общество

Дайджэст мінскіх высечак дрэваў за 2016 год: дзе ў сталіцы гучала бензапіла

Шуміха вакол невялікага сквера «Котаўка» падняла на паверхню праблему і непрыемную тэндэнцыю для беларусіх гарадоў, што склалася апошнім часам, — знішчэнне зялёных зон пад забудову. Пры гэтым найчасцей пытанне выдзялення ўчастка вырашаецца на ўзроўні «ўлады — забудоўшчык», мінаючы інтарэсы яшчэ аднаго зацікаўленага боку — мясцовых жыхароў. Зялёны партал вырашыў зрабіць агляд высечак зялёных насаджэняў у Мінску за бягучы год. Пры гэтым мы не бярэмся адназначна сцвярджаць, што ахапілі ўсе выпадкі, магчыма, толькі тыя, што атрымалі грамадскі рэзананс.

Автор:
Хрысціна Чарняўская
19.12.2016 / 15:12
Общество

У 2018 годзе на ўборкі «Let's do it!» выйдуць 5% насельніцтва Зямлі. А Беларусь здолее?

Таварыства «Зялёная сетка», Установа «Цэнтр экалагічных рашэнняў» і Фонд «Інтэракцыя» зладзілі ў Мінску першую ўсебеларускую канферэнцыю «Зробім!». На ёй арганізатары падвялі вынікі 5-гадовай працы па правядзенню уборак несанкцыянаваных звалак і абмеркавалі далейшыя крокі, як асобныя акцыі ператварыць у адзіны магутны рух.

Автор:
Хрысціна Чарняўская
13.12.2016 / 19:12
Общество

Ксёндз Дзмітрый аб пабудове касцёла ў Котаўцы: «Мы павінны шукаць шляхі для прымірэння»

Высечка ў скверы «Котаўка» на некаторы час спынілася. Пакуль мясцовыя жыхары пераводзяць дух, дзяржорганы разбіраюцца, Зялёны партал сустрэўся з прадстаўніком аднаго з бакоў канфлікта, айцом Дзмітрыем, пробашчам парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла і святога Яўгена дэ Мазэно, каб высвятліць, якім чынам звышнапружаную эмацыйную сітуацыю можна перавесці да мірнага ладу.

Автор:
Хрысціна Чарняўская
21.11.2016 / 10:11
Общество

У дрэваў мінскага сквера «Котаўка» з'явіліся вочы

Актывісты кампаніі па абароне сквера «Котаўка» правялі на выхадных стрыт-арт-акцыю, мэта якой прыцягнуць увагу да магчымай высечкі дрэваў і скарачэння зялёнай зоны пад пляцоўку для будаўніцтва касцёла.

Автор:
Хрысціна Чарняўская
18.11.2016 / 19:11
Урбанистика

Асмалоўка — гарадскi сквер ці інвестыцыйная пляцоўка?

У цэнтры Мінска на тэрыторыі двух кварталаў, па 3,5 гектары кожны, размешчаны жылы раён двухпавярховай забудовы 40-50-х гадоў ХХ стагоддзя, які ў народзе называюць Асмолаўкай. Сёння вакол яго сканцэнтравана асабліва шмат увагі з-за таго, што мясцовыя жыхары імкнуцца дабіцца статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці для сваіх дамоў. На іх думку, гэта можа паспрыяць захаванню пабудоў ад зносу. Аднак, як лічаць актывісты некаторых экалагічных арганізацый, вартасць Асмолаўкі трэба разглядаць не толькі з пункту гледжання архітэктурнай каштоўнасці, але і экалагічнай. Карэспандэнт Зялёнага партала

Автор:
Хрысціна Чарняўская
04.11.2016 / 19:11
Общество

Да свайго 9-годдзя Зялёная сетка ўзгадала вясёлыя гісторыі з жыцця

6 лістапада Экалагічнаму таварыству «Зялёная сетка» спаўняецца 9 год з дня заснавання. За гэты час намаганнямі актывістаў былі рэалізаваныя дзясяткі кампаній, сотні акцый, праведзеныя канферэнцыі і адукацыйныя мерапрыемствы, створана цэлая валанцёрская служба. Аднак Зялёны партал не падводзіць вынікі, а папрасіў прыгадаць усіх, хто ўдзельнічае ў жыцці Зялёнай сеткі, вясёлыя і кур'ёзныя гісторыі з жыцця, каб разам пасмяяцца са сваімі чытачамі.

Автор:
Хрысціна Чарняўская
03.11.2016 / 16:11
Урбанистика

Добраўпарадкаванне ля мінскіх касцёлаў і цэркваў: у што можа ператварыцца сквер «Котаўка»?

Пытанне барацьбы за сквер «Котаўка» стаіць сёння, як ніколі, востра. Не так даўно стала вядома пра новы дазвол на правядзенне мантажна-будаўнічых прац у парку. А на наступным тыдні павінны прайсці грамадскія абмеркаванні па ўнясенню змен у план дэтальнага планавання. На думку юрыдычнай службы Таварыства «Зялёная сетка», абмеркаванні папросту ўзаконяць рашэнне па выдзяленню пляцоўкі пад будаўніцтва касцёла. Атрымоўваецца, што чыноўнікі і прадстаўнікі каталіцкай абшчыны быццам бы не чулі і не збіраюцца пачуць мясцовых жыхароў і іх просьбы захаваць сквер некранутым. Разбіраючыся ў складанай

Автор:
Хрысціна Чарняўская
01.11.2016 / 13:11

Да Сусветнага дня вегана: «Няўжо жаданне есці торты важней за жывёл?»

Сёння, 1 лістапада, адзначаецца Сусветны дзень вегана. Пачынаючы з 1994 года ў гэты дзень у многіх краінах праводзіцца шэраг адукацыйна-інфармацыйных мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю этычных адносін да ўсяго жывога. У нашай краіне культура адмаўлення ад ужывання прадуктаў жывёльнага паходжання стала папулярнай не так даўно. Аднак і сярод беларусоў ёсць тыя, хто быў веганам яшчэ да таго, як гэтая з'ява стала мэйнстрымам.

Автор:
Хрысціна Чарняўская
28.10.2016 / 14:10

VeganFood: Аладкі з бульбы і кабачка пад грыбной падлівай

Восень заўсёды дорыць нам багатую разнастайнасць садавіны і гародніны. Што з гэтага выбраць — кожны выбірае згодна з уласнымі прыярытэтамі і смакавымі перавагамі. Аднак наўрадці хтосьці зможа адмовіцца ад дранікаў ці бабкі. Сёння праект «VeganFood» прапануе вашай увазе аладкі з бульбы і кабачка з грыбной падлівай, што будзе сытнай і смачнай стравай на абед.

Автор:
Хрысціна Чарняўская
26.10.2016 / 16:10
Урбанистика

Адзін дзень з «Remondis»: «Калі мы перастанем працаваць, горад патоне ў смецці»

Пакуль гараджане толькі рыхтуюцца да новага дня, на сталічных вуліцах з'яўляецца служба, дзякуючы намаганням якой турысты называюць Мінск адным з самых чыстых і акуратных гарадоў. Белыя аўто «Remondis» складана зблытаць з любой іншай кампаніяй па вывазу адходаў. Менавіта такі колер — не выпадковасць. Як высвятляецца, белы быццам твар фірмы, якая бруднае ператварае ў чыстае. Зялёны партал правёў адзін дзень з кіроўцам і грузчыкам «Remondis», каб сваімі вачыма ўбачыць і ў падрабязнасцях расказаць пра іх штодзённую нялёгкую працу.

Автор:
Хрысціна Чарняўская
20.10.2016 / 16:10
Урбанистика

Вытворцаў і пастаўшчыкоў тавараў абавязалі здаваць шкло і паперу дзяржаве

З 1 кастрычніка 2016 года вытворцы і (ці) пастаўшчыкі, якія ажыццяўляюць вытворчасць і (ці) ўвоз тавараў, што ўпакаваны ў шкляную тару ці тару на аснове паперы і кардону, не могуць прымяняць уласную сістэму збора адходаў у адносінах да некаторых тавараў і іх упакоўкі. Правілы пачалі дзейнічаць згодна з Указам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №350, які ўнёс гэтыя змены ва Указ №313 «Аб некаторых пытаннях абыходжання з адходамі спажывання» ад 11 ліпеня 2012 года. Зялёны партал узяўся высветліць, якім менавіта чынам цяпер будзе ажыццяўляцца збор адходаў і якіх канкрэтна тавараў.

Автор:
Хрысціна Чарняўская
01.10.2016 / 23:10
Урбанистика

Восеньская акцыя «Зробім!»: дзе ў Мінску стала чысцей

1 кастрычніка Беларусь зноў ахапіла ліхаманка валанцёрскіх уборак, якія праходзяць у межах акцыі «Зробім!». Можа, яны аказаліся і не такімі масавымі, як вясной, але дакладна прайшлі з добрым настроем і ў сонечнае надвор'е. Зялёны партал сабраў невялікую справаздачу пра тое, што і дзе прыбіралі гараджане ў Мінску.

Автор:
Хрысціна Чарняўская
27.09.2016 / 17:09
Мобильность

30 верасня — апошняя ў 2016 годзе «Крытычная маса». Час праявіць салідарнасць!

Пасля масавага затрымання веласіпедыстаў «Крытычнай масы» 29 красавіка бягучага года інтарэс да мерапрыемства спаў як у саміх пастаянных удзельнікаў, так і ў грамадскасці ў цэлым. Прычынай таму можна лічыць рэальную пагрозу зняволення за, па сутнасці, мірную акцыю. Аднак некаторыя з актывістаў працягваюць заклікаць да ўдзелу ў апошняй ў гэтым годзе «Крытычнай масе» і закрыць сезон 30 верасня як мага большай колькасцю чалавек.

Автор:
Хрысціна Чарняўская
25.09.2016 / 21:09
Общество

Праца на карысць роднай прыродзе: кіраўніку Праграмы малых грантаў ГЭФ Аляксандру Леўчанка — 70 год. Віншуюць калегі і сябры!

Са студзеня 2005 года з мэтай падтрымкі насельніцтва, жадаючага вырашаць мясцовыя экалагічныя праблемы, у Беларусі функцыянуе Праграма малых грантаў Глабальнага экалагічнага фонду. І з таго самага часу яе нязменным кіраўніком з'яўляецца Аляксандр Уладзіміравіч Леўчанка. 25 верасня яму споўнілася 70 год. Зялёны партал даведаўся ў некаторых паплечнікаў Аляксандра Уладзіміравіча пра тое, які ён чалавек, пра яго асабісты ўнёсак у захаванне навакольнага асяроддзя нашай краіны, а таксама сабраў віншаванні і цёплыя словы, прысвечаныя юбіляру.

Автор:
Хрысціна Чарняўская
22.09.2016 / 04:09
Общество

Лепшы падарунак Мінску на Тыдзень мабільнасці – экскурсія ў кішэні

На працягу вось ужо 4 год Таварыства «Зялёная сетка» ладзіць вялікую тыднёвую акцыю, прысвечаную развіццю гарадской мабільнасці, транспарту і экалагічнай свядомасці гараджан. І кожны раз арганізатары стараюцца зрабіць праграму мерапрыемстваў насычанай і цікавай для ўсіх катэгорый грамадзян. У гэтым годзе было вырашана падарыць мінчанам серыю аўдыягідаў, каб кожны, збіраючыся ў падарожжа па горадзе, змог знайсці для сябе штосьці цікавае.

Автор:
Хрысціна Чарняўская
26.08.2016 / 16:08

VeganFood: фаршыраваныя перцы гароднінай і рысам — смачны ўспамін з дзяцінства

Канец лета — самы спрыяльны сезон для веганаў. На вашым стале можа апынуцца бясконцае мноства гародніны і садавіны, якое будзе не толькі смачным, сытным, але і карысным для арганізма перад восенню-зімой. Сёння «VeganFood» прапануе рэцэпт перцаў з начынкай з гародніны, грыбоў і рысу.

Автор:
Хрысціна Чарняўская
24.08.2016 / 19:08
Вокруг света

«Зялёны» сертыфікат на электрычнасць: як Швецыя стымулюе насельніцтва развіваць аднаўляльную энергетыку

Шведскі ўрад не так даўно прыняў рашэнне: да 2036 года краіна павінна на 100% забяспечвацца энергіяй ад аднаўляльных крыніц. Менавіта таму сёння «Зялёныя» вядуць перамовы з іншымі партыямі, што маюць месцы ў парламенце, каб стварыць кааліцыю для дасягнення глабальнай энергетычнай мэты. Як зараз выглядае шведская энергетычная сістэма, і чым кіруюцца прадстаўнікі экалагічнай супольнасці, абмяркоўваючы АЭС, карэспандэнт Зялёнага партала даведалася ў Лісы Нодзін (Lise Nordin), члена парламента ад партыі «Зялёныя», якая займаецца пытаннямі энергетыкі.

Автор:
Хрысціна Чарняўская
19.08.2016 / 20:08
Вокруг света

Краіна ўсеагульнага экалагізму, альбо На якія «зялёныя» рэкорды замахнуўся Стакгольм?

Вось ужо 6 гадоў, як за Стакгольмам замацавалася званне «зялёнай» сталіцы Еўропы. З моманту атрымання ў 2010 годзе гэтага ганаровага статуса па сённяшні дзень ён не толькі годна падтрымлівае брэнд, але і імкліва развівае новыя накірункі, якія дазваляюць укараніць экалагічыя падыходы ва ўсіх аспектах гарадскога жыцця. Прычым з 2014 года, калі шведская партыя «Зялёныя», аб’яднаўшыся з сацыял-дэмакратамі і левымі, атрымала абсалютную большасць месцаў у парламенце краіны, «зялёныя» ініцыятывы афіцыйна сыходзяць «зверху». Актыўна такую палітыку падтрымліваюць жыхары. Згодна сацыялагічнаму апытанню

Автор:
Хрысціна Чарняўская
15.08.2016 / 11:08
Урбанистика

Справа Катоўкі: мясцовыя жыхары і каталіцкая абшчына застаюцца заложнікамі памылак Мінгарвыканкама

Сёння, 15 жніўня, перастае дзейнічаць забарона на высечку дрэваў, на якіх знайшлі гнёзды птушак. Менавіта гэта стала падставай для спынення работ «Зеленбуда» ў скверы «Котаўка» на пачатку чэрвеня бягучага года. На працягу двух месяцаў мясцовыя жыхары і экалагічныя актывісты вялі перапіску і сустрэчы з дзяржаўнымі органамі і інстытутамі, робячы намаганні даказаць незаконнасць выдзялення часткі сквера пад будаўніцтва касцёла. Напружанасці сітуацыі надае тое, што дазвол на правядзенне будаўніча-мантажных работ дзейнічае да 16 жніўня, і па інфармацыі на 12 жніўня працягнуты пакуль не быў.

Автор:
Хрысціна Чарняўская
02.08.2016 / 17:08

Фотарэпартаж: «Рок за Баброў» намякнуў на магчымасць стаць больш экалагічным

У гэтую суботу хтосьці імкнуўся як мага хутчэй пакінуць спякотны горад, а камусьці было прызначана «спатканне» на фестывалі «Рок за Баброў». Ужо не першы год на канцэртнай пляцоўцы на аэрадроме пад Мінскам збіраюцца тысячы людзей, каб паслухаць топавыя гурты з Беларусі, Украіны і Расіі. Аднак на гэты раз асноўны партнёр мерапрыемства — кампанія «Heineken» — пастаралася яшчэ надаць гэтай музычнай падзеі крыху экалагічнасці.

Автор:
Хрысціна Чарняўская
30.07.2016 / 00:07

VeganFood: «Веер» з баклажанаў і грыбны шашлык для загараднага пікніка

Хто з нас не любіць пасядзець на беразе возера ці на лясной паляне ля вогнішча з песнямі пад гітару ў шумнай і дружнай кампаніі А пасмакаваць ежы, прыгатаванай на агні і вуглях? Але чым вегетарыянскім ці веганскім акрамя соевага шашлыку, запечанай бульбы ці нарэзкі з гародніны можна здзівіць сваіх сяброў? Праект «VeganFood» прапануе вам некалькі няхітрых, але вельмі смачных страў, якія на любым пікніку прыйдуцца ўсім па смаку.

Автор:
Хрысціна Чарняўская
21.07.2016 / 21:07
Мобильность

На ровары па Беларусі: велааматарка вандруе ў адзінотку і адкрывае хараство роднай прыроды і людзей

Праехаць 3000 км за 3 тыдні, з якіх 700 км — на веласіпедзе, і пры гэтым быць фізічна непадрыхтаваным чалавекам. Скажыце, нерэальна? Але наша гераіня Ганна Платніцкая вырашыла не толькі выпрабаваць сябе ў велападарожжы, але і адкрыць прыгажосць роднай прыроды. З Зялёным парталам яна будзе дзяліцца сваім досведам і ўражаннямі ад выпрабаванняў, з якімі давядзецца сутыкнуцца на шляху.

Автор:
Хрысціна Чарняўская
19.07.2016 / 18:07
Зоозащита

6 рэчаў, якія лепш аддаць, чым выкінуць

І рэч ужо не патрэбная, і выкінуць шкада. Знаёмая сітуацыя? Каб вас не мучыла сумленне, і добрыя рэчы сапраўды саслужылі камусьці яшчэ службу, Зялёны партал зрабіў карысны агляд. У ім — падборка разнастайных мінскіх ініцыятыў і арганізацый, дзе можа спатрэбіцца тое, што вам ужо не да душы і няма куды дзець.

Автор:
Хрысціна Чарняўская
15.07.2016 / 16:07

VeganFood: Сэндвіч з гароднінай і намазкі на хлеб для паўнавартаснага перакусу ў дарозе

Лета — час падарожжаў і вандровак. Але як бы ні грэлі думкі пра будучы адпачынак, перад гэтым абавязкова трэба прайсці падрыхтоўчы этап збору рэчаў і прадумвання свайго харчовага рацыёну. Часта веганам даводзіцца сутыкацца ў дарозе з тым, што акрамя яблыка, банана ці кансерваванай фасолі нічога больш асабліва не з'ясі. І няхай гэтыя прадукты смачныя і кожны па-своему карысны, але пагадзіцеся, што рацыён усё ж даволі беднаваты. Таму ў пытанні «што ўзяць вегану ў дарогу» трэба быць асабліва дбайным. З гэтай нагоды праект «VeganFood» прапаноўвае вам як варыянт сэндвіч з гародніны і разнастайныя

Автор:
Хрысціна Чарняўская
08.07.2016 / 17:07
Общество

Барадатыя хлопцы ўзяліся распіярыць жывёл з асаблівасцямі

Не так даўно ў суполцы «Добры Леў» ў Facebook ВКонтакте з'явіўся даволі цікавы і незвычайны рэкламны фотапраект «Барадатыя ў падтрымку Вусатых». Назва кажа сама за сябе! Так, сапраўды, на фотаздымках вы ўбачыце барадатых хлапцоў з жывёламі, што маюць свае асаблівасці. Падрабязнасці Зялёны партал распытаў у аўтара ідэі Варвары Кулаевай.

Автор:
Хрысціна Чарняўская
29.06.2016 / 00:06
Общество

«Хопіць нас лічыць за быдла!»: жыхары па вуліцы Захарава заклікаюць да адказнасці чыноўнікаў і забудоўшчыка «Віталюра»

Канфлікт паміж мясцовымі жыхарамі і забудоўшчыкам аб'екта на перасячэнні вуліц Захарава і Андрэеўскай цягнецца вось ужо амаль 3 гады. Як толькі ў 2013 годзе жыльцам дома №77а па вуліцы Захарава стала вядома, што на адлегласці 16,5 метраў ад іх павінна быць узведзена крама «Віталюр», яны тут жа сталі пратэставаць і звяртацца ў разнастайныя інстанцыі. Аднак гэта ніякіх вынікаў не прынесла. Сёння тэрыторыя, на якой павінна весціся будоўля, амаль агароджана. Але мясцовыя актывісты не збіраюцца здавацца, ды й сам канфлікт набыў новы паварот.

Автор:
Хрысціна Чарняўская
21.06.2016 / 17:06

20 год у адным «Экадоме»: успаміны, мары і пажаданні паплечнікаў

Сёння самае старэйшае экалагічнае грамадскае аб'яднанне Беларусі адзначае 20 год. Для кагосьці гэта быў час сталення і самаіндэнтыфікацыі, для другіх — магчымасць рэалізаваць уласныя амбіцыі і ідэі змянення навакольнага свету да лепшага, для трэціх — спосаб знайсці блізкіх па духу людзей. Аднак усе, нягледзячы на сэнс, які ўкладаюць у сваю дзейнасць, сыходзяцца ў тым, што «Экадом» за гады існавання аб'яднаў іх раз і назаўсёды. Таварыства «Зялёная сетка» і каманда Зялёнага партала віншуюць свайго першага таварыша — аб'яднанне «Экадом» са святам!

Автор:
Хрысціна Чарняўская
09.06.2016 / 18:06

У краіне экапрыязнага дзяцінства: у Мінску прайшоў «Зялёны weeknd» у фармаце квэсту

З надыходам летніх вакацый бацькі, што не маюць шыкоўнай магчымасці перадаць на выхаванне дзетак бабулям і дзядулям, ловяць кожны шанс знайсці забаўку для малых у горадзе. Традыцыйна, з году ў год, пацешыць дзетак разнастайнымі экалагічнымі цікавосткамі запрашаюць Галерэя «Ў» і «Дзіцячыя ЭкаМайстэрні» на «Зялёны weekend». Зараз арганізатары экавыхадных вырашылі пайсці далей звычных майстар-класаў і правесці іх у фармаце квэсту з арыентацыяй на інтарэсы дзяцей.

Автор:
Хрысціна Чарняўская
07.06.2016 / 12:06

Легенды горада: Мінскі райскі сад — месца ў цэнтры з некранутым ландшафтам

Горад — жывы арганізм, які змяняе свой выгляд, матэрыяльнае напаўненне згодна жаданню горадабудаўнікоў, патрабаванням часу і модным тэндэнцыям. Але не толькі ў кожным горадзе, але і вёсцы ці мястэчку можна знайсці ўнікальныя месцы, якім атрымоўваецца захавацца нягледзячы на эпохі. Некаторыя з іх становяцца сапраўднымі культавымі пляцоўкамі, месцамі сустрэч і абрастаюць легендамі. Менавіта пра такія і будзе распавядаць сваім чытачам Зялёны партал разам з каардынатарам кампаніі «Гарадскі Ляснічы» Ігарам Корзунам.

Автор:
Хрысціна Чарняўская

Нумерация страниц

  • Первая страница « First
  • Предыдущая страница ‹‹
  • …
  • Page 4
  • Page 5
  • Page 6
  • Page 7
  • Page 8
  • Текущая страница 9
  • Page 10
  • Page 11
  • Page 12
  • Следующая страница ››
  • Последняя страница Last »
  • Контакты
  • Новости

Подписаться на рассылку

   
greenbelarus.info logo

© 2007-2025.
Зялёны партал

Уся інфармацыя, размешчаная на дадзеным вэб-сайце, прызначана толькі для персанальнага карыстання. Выкарыстанне матэрыялаў сайта магчыма пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.

Рэдактар Зялёнага партала: greenbelarus.editor@gmail.com

Show Transparency Report

Нашли ошибку? Ctrl+Enter