«Зялёны» партызанінг: мінчане ствараюць аазісы ў цэнтры горада
Пакуль чыноўнікі імкнуцца максімальна ўшчыльніць гарадскую прастору шклянымі гандлёвымі і бізнэс-цэнтрамі, шматлікія незалежныя ініцыятывы ўзяліся пераўвасабляць непрыкметную завадскую забудову ў цэнтры Мінска ў культурніцкія і экалагічныя кластэры. Пры гэтым змяняюцца не толькі халодныя шэрыя сцены памяшканняў, але і дваравыя тэрыторыі.