Фотарэпартаж: Што можна было паглядзець і набыць на экамаркеце «Пастэрнак»
Другі па ліку за гэты год экамаркет «Пастэрнак» на Міжнародны дзень вегана вітаў сваіх наведвальнікаў у Мінску. На гэты раз арганізатары пастараліся зрабіць яго яшчэ больш разнастайным і масавым, каб кожны змог знайсці для сябе штосьці карыснае — ад экалагічнай і этычнай касметыкі і бытавой хіміі да здаровых прадуктаў харчавання і цукерак ручной працы. Зялёны партал прапануе агляд самых цікавых стэндаў экамаркету.