Не першы месяц у аграгарадку Ахова, што ў трыццаці кіламетрах ад Пінску, жыхары між сабой спрачаюцца, ці трэба спілаваць старыя дрэвы. Гісторыя пачалася яшчэ ў красавіку, а ў верасні Пінскі лесгас правёў экспертызу, якая паказала, што дрэвы здаровыя і ніякай біялагічнай неабходнасці іх секчы няма.