Навошта актывіст Беларускай антыядзернай кампаніі ідзе ў дэпутаты
8 студзеня актывіст АГП Мікалай Уласевіч падаў дакументы на рэгістрацыю сябе кандыдатам у дэпутаты Варнянскага сельскага Савета па Варнянскай выбарчай акрузе №2. Ён вылучаецца па партыйных спісах. Менавіта Мікалай Уласевіч першым паведаміў пра інцыдэнт з корпусам рэактара, які ўрэшце былі вымушаныя пад ціскам грамадскасці замяніць.