4 мільёны рублёў за забойствы. Мінлясгас рапартуе пра вынікі паляванняў
Адным з асноўных напрамкаў дзейнасці Міністэрства лясной гаспадаркі працягвае заставацца арганізацыя паляванняў. Асаблівая ўвага беларускіх лесаводаў пры гэтым накіравана на прыцягненне ў Беларусь замежнікаў для задавальнення іхняе прагі ў забойствах жывёлаў.