Дзе жывуць і чым харчуюцца здзічэлыя жывёлы ў Гродна?
Другі тыдзень запар трымае вілы на готове Іван Іванавіч з вуліцы Старамалышчынскай у Гродне. Ён плануе змагацца са зграяй бадзяжных сабак, якія задушылі яго коз. Пенсіянер кажа, што нават з дому іншы раз выбрацца не можа, бо баіцца за курэй. Ён паказаў карэспандэнту Hrodna.life адкуль бяруцца на яго вуліцы бадзяжныя сабакі і чым яны харчуюцца.