Арбарыст Сцяпан Латыпаў спрабаваў скончыць жыццё самагубствам падчас суда (абноўлена)
У Мінску па трох артыкулах КК судзяць палітзняволенага жыхара «Плошчы Пераменаў» Латыпава. Віну ён не прызнае – так мусіла пачынацца гэтая навіна. Але суд Латыпава пайшоў не па плану: ён паспрабаваў перарэзаць сабе горла, як паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.