Зміцер Вінчэўскі: Карміць птушак не трэба – яны ў стане самі здабыць ежу
Зіма ў гэтым годзе прыйшла нечакана. Снег і халады заспелі знянацку не толькі людзей, але і птушак. Аднак многія з іх не баяцца халадоў і штогод ляцяць да нас на зімоўку. Калі вы прагуляецеся па мясцінах, дзе растуць старыя ясені, магчыма вам пашанцуе ўжо ўбачыць гілёў. Пра тое, якіх яшчэ птушак можна ўбачыць у Гародні зімою, як ім дапамагчы перазімаваць, каго з іх можна карміць і як рабіць гэта правільна, Гродзенскі Зялёны партал даведаўся ў арнітолага Зміцера Вінчэўскага.